Разбурэнні ў Кіеве ў выніку ракетнай атакі Расіі. Фота: Getty Images

Разбурэнні ў Кіеве ў выніку ракетнай атакі Расіі. Фота: Getty Images

Афіцыйныя перамовы па ўрэгуляванні канфлікту ва Украіне могуць адбыцца ўжо ў ліпені. З такім сцвярджэннем выступіў у панядзелак тэлеканал ARD са спасылкай на крыніцы.

ARD паведаміў, што ў Капенгагене ў суботу «ва ўмовах строгай сакрэтнасці» прайшла міжнародная сустрэча па Украіне пры ўдзеле дыпламатаў заходніх краін, а таксама прадстаўнікоў Бразіліі, Індыі, Кітая і ПАР. Тэлеканал адзначыў, што мэтай Захаду было заручыцца падтрымкай гэтых краін БРІКС, якія да гэтага часу захоўваюць нейтралітэт у сітуацыі вакол Украіны. Перамовы прайшлі па ініцыятыве Кіева.

23 чэрвеня прадстаўнік ЕС пацвердзіў журналістам, што Украіна ініцыявала сустрэчу прадстаўнікоў заходніх краін з калегамі з дзяржаў глабальнага Поўдня 24 чэрвеня ў Капенгагене. Раней агенцтва Bloomberg са спасылкай на крыніцы паведаміла, што ў перамовах чакаўся ўдзел памочніка прэзідэнта ЗША ў нацыянальнай бяспецы Джэйка Салівана, прадстаўнікоў Еўракамісіі, «пасланнікаў ПАР, Бразіліі і Індыі», а таксама «аднаго з буйных украінскіх чыноўнікаў», як дадае ТАСС.

Клас
8
Панылы сорам
4
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
3