Уладзімір Пуцін. Скрыншот з відэа

Уладзімір Пуцін. Скрыншот з відэа

Выступленне Пуціна заняло ўсяго крыху больш за пяць хвілін і было цалкам прысвечанае нядаўняму мяцяжу ПВК «Вагнер» на чале з Яўгенам Прыгожыным.

Пуцін падзякаваў грамадзянам Расіі «за вытрымку, згуртаванасць і патрыятызм». Маўляў, «грамадзянская салідарнасць паказала, што любы шантаж, спробы зладзіць унутраную смуту асуджаныя на правал».

Паводле Пуціна, мяцеж «вагнераўцаў» быў бы па-любому задушаны, і яго арганізатары не маглі гэтага не разумець. Аднак усё адно, «здрадзіўшы сваёй краіне, свайму народу, здрадзілі і тым, каго ўцягнулі ў злачынства». Пасля гэтага ён сказаў на адрас гэтых арганізатараў яшчэ некалькі гнеўных асуджальных сказаў, а пасля падзякаваў «усім нашым вайскоўцам, супрацоўнікам праваахоўных органаў, спецыяльных службаў, якія сталі на шляху ў мяцежнікаў, захавалі вернасць абавязку, прысязе і свайму народу».

Асобна ён успомніў пра загінулых у ходзе мяцяжу лётчыкаў, якія «збераглі Расію ад трагічных разбуральных наступстваў». У той жа час «пераважная большасць байцоў і камандзіраў групы «Вагнер» для Пуціна «таксама патрыёты Расіі, адданыя свайму народу і дзяржаве», якіх падманулі. Таму і «рабіліся крокі, каб пазбегнуць вялікай крыві».

Урэшце Пуцін падзякаваў «тым салдатам і камандзірам групы «Вагнер», якія прынялі адзіна правільнае рашэнне і не пайшлі на братазабойчае кровапраліцце, спыніліся каля апошняй рысы», і

прапанаваў ім тры варыянты наступных дзеянняў: заключыць кантракт з Міністэрствам абароны ці іншымі сілавымі органамі, вярнуцца «да сваіх родных і блізкіх» ці «пайсці і ў Беларусь».

У канцы Пуцін успомніў пра Лукашэнку і падзякаваў яму «за ягоныя намаганні і ўнёсак у мірнае вырашэнне сітуацыі».

Характэрна, што прозвішча Яўгена Прыгожына падчас гэтага выступлення не было згадана ніводнага разу.

Чытайце таксама:

Ці можа Прыгожын перабазавацца ў Афрыку? Вось што ўяўляе сабой афрыканская сетка ПВК «Вагнер»

Прыгожын усплыў з новым аўдыяпаведамленнем. Згадаў і Лукашэнку

Расійскія медыя заявілі, што ў Беларусі пачалі будаваць лагеры для размяшчэння «вагнераўцаў». Але «Беларускі Гаюн» не пацвярджае

 

Клас
8
Панылы сорам
17
Ха-ха
56
Ого
6
Сумна
4
Абуральна
58