«Пацярпелых няма, на месцы працуюць профільныя службы», — напісаў Аксёнаў, дадаўшы, што аднаўленчыя працы «арыенціровачна зоймуць ад чатырох да васьмі гадзін».

Што канкрэтна стала прычынай пашкоджання чыгуначных пуцей, ён не ўдакладніў. «Прашу ўсіх захоўваць спакой і давяраць толькі правераным крыніцам інфармацыі», — напісаў Аксёнаў.

Па тэрыторыі Кіраўскага раёна праходзіць чыгуначная ветка Джанкой — Керч.

У Крыме за апошнія тыдні некалькі разоў падрывалі чыгуначныя пуці.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0