Даля Грыбаўскайце падчас Ланцуга салідарнасці з Беларуссю, што выстраіўся ад цэнтра Вільні да самай беларускай мяжы 23 жніўня 2020 года. 

Даля Грыбаўскайце падчас Ланцуга салідарнасці з Беларуссю, што выстраіўся ад цэнтра Вільні да самай беларускай мяжы 23 жніўня 2020 года. 

Грыбаўскайце выступіла на міжнароднай канферэнцыі, якая адбылася ў Віленскім універсітэце. «Але чаму нас да канца не выслухоўваюць, калі мы гаворым пра сучаснасць, пра тое, што адбываецца, што будзе адбывацца далей? Можа, нас слухаюць, але не чуюць. І так, нам зноў не ўдаецца дапамагчы Украіне так, як трэба», — падкрэсліла экс-прэзідэнтка, як піша Delfi.lt.

Яна перакананая, што заходнія палітыкі, якія акцэнтуюць увагу на тым, што на тэрыторыі Альянсу вайна не ідзе, не выконваюць хатняе заданне, не гавораць з жыхарамі сваіх краін, не тлумачаць ім.

Таму, са слоў Грыбаўскайце, Захад і Расія жывуць у розных вымярэннях.

«Прыгожыя заявы. Ці будзе запрошаная Украіна? Хутчэй за ўсё, будуць прыгожыя словы, складаныя дыпламатычныя выступленні, якія лідары змогуць растлумачыць, вярнуўшыся дадому. Але не сапраўднае адкрытае запрашэнне. Такі мой прагноз. Гэта будзе вялікай памылкай, і мы зноў не зможам стрымаць Расію».

Па словах Грыбаўскайце, усё гэта ад таго, што не могуць зразумець, што «бяспека Украіны — гэта наша бяспека. І Украіна нам патрэбная нават больш, чым самой сабе».

«Вайны ў свядомасці ўсё яшчэ няма. Але Пуцін робіць усё, каб вайна была ў нашых галовах, ён не спусціць нас з кручка, калі мы не адштурхнём яго з усёй сілай, якая ёсць у NATO», — сказала экс-прэзідэнтка.

«Таму я перакананая, што сяброўства Украіны ў NATO і, вядома, у ЕС — гэта і наша гарантыя бяспекі: Літвы і Захаду. І гэта не толькі палітычная воля, гэта наша абавязацельства абараніцца, дапамагаючы Украіне», — рэзюмавала яна.

Чытайце таксама:

Джо Байдэн прыляціць на саміт NATO ў Вільню

У дні саміту НАТА будуць абмяркоўваць і Беларусь

Зяленскі заклікаў Байдэна неадкладна запрасіць Украіну ў NATO

Клас
84
Панылы сорам
4
Ха-ха
6
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
4