Скрын з сайта patriarchia.ru

Скрын з сайта patriarchia.ru

Тэлеграма ад патрыярха Кірыла апублікаваная на сайце патрыярхіі. Ён віншуе Лукашэнку, якога называе прэзідэнтам, і «ўсіх жыхароў Рэспублікі з днём вызвалення Мінска ад фашысцкіх захопнікаў».

«Патрыярх Кірыл учора віншаваў Беларусь не з Днём незалежнасці, які адзначаў рэжым, а «по случаю дня освобождения Минска от фашистских захватчиков». Мы, вядома, не прызнаём 3 ліпеня за Дзень незалежнасці Беларусі, які мусіць святкавацца 25 сакавіка. Але ці не значыць такое віншаванне, што патрыярх, які віншуе выключна з афіцыйнымі рэжымнымі святамі, не прызнае самой незалежнасці Беларусі?» — заўважыў тэлеграм-канал Rerum Novarum.

На афіцыйным сайце Лукашэнкі віншаванне патрыярха Кірыла не згадваецца.

Чытайце таксама:

СМІ: Швейцарскія спецслужбы яшчэ ў 1970-я ідэнтыфікавалі будучага патрыярха Кірыла як агента КДБ 

Святар Георгій Рой — пра даносы на яго, малітвы за Расію, якія дасылалі зверху, надзеі на Сусветны патрыярхат і страх прывыкнуць да несвабоды

Святар Кухта ў «Жыцці-маліне» расказаў пра асаблівасці мітрапаліта Веніяміна, кантраст двух патрыярхаў і сваю працу ў ІТ

Клас
1
Панылы сорам
4
Ха-ха
5
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
9