Фота: Мінабароны Расіі

Фота: Мінабароны Расіі

Як паведамляецца, гэты самалёт — адзін з носьбітаў гіпергукавых ракет «Кінжал» — выконваў навучальны палёт без боекамплекта.

Да месца падзення скіраваныя пошукава-выратавальныя атрады.

Пазней стала вядома, што інцыдэнт адбыўся над акваторыяй Авачынскага заліва ля ўсходняга берага Камчаткі. Гэты выпадак — другая для Мінабароны Расіі у гэтым годзе страта баявога самалёта па-за ўкраінскім фронтам. 26 красавіка такі ж знішчальнік-перахопнік МіГ-31 упаў у Манчагорску Мурманскай вобласці. Самалёт тады загарэўся ў паветры, пілоты паспелі катапультавацца.

Летась самалёты расійскіх ВКС падалі як мінімум шэсць разоў. МіГ-31 пацярпеў крушэнне ў Прыморскім краі ў Аляксееўцы, у Іркуцку на прыватны дом зваліўся Су-30, таксама на поўдні Расіі ўпалі Су-24, Су-25 і два Су-34. Асабліва крывавым стаў эпізод крушэння ў Ейску Растоўскай вобласці, дзе пасля падзення самалёта на жылы дом загінулі 15 чалавек.

Чытайце таксама:

Раніцай збілі тры беспілотнікі пад Масквой

У Паветраных сілах Украіны паказалі, што комплекс Patriot збіў два самалёты і тры верталёты ў дзень «самалётападу» ў Бранскай вобласці

Ва Украіне знайшлі восем брытанскіх знішчальнікаў часоў Другой сусветнай. Савецкія ўлады закапалі іх у лесе, каб не плаціць за ленд-ліз

Клас
15
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1