Паводле прэс-службы навучальнай установы:

«Інфармацыя пра DDoS-атаку на БДУ, якая распаўсюджваецца ў інтэрнэце, недакладная. Ва ўніверсітэце адбыўся тэхнічны збой функцыянавання сістэмы апрацоўкі даных. Скрын і фота, якія распаўсюджваюцца, недакладныя, сфальсіфікаваныя, яны прайшлі апрацоўку ў графічных рэдактарах».

IT-спецыялісты ўніверсітэта цяпер нібыта актыўна працуюць над ліквідацыяй «тэхнічнага збою».

Варта адзначыць, што «Кіберпартызаны» ў сваім паведамленні казалі не пра DDoS-атаку на БДУ, пры якой доступ да матэрыялаў толькі ўскладняецца, а пра паўнавартасны ўзлом. DDoS-атака — гэта спосаб заблакаваць працу сайта шляхам падачы вялікай колькасці запытаў, якія перавышаюць прапускную здольнасць сеткі.

Чытайце таксама:

«Кіберпартызаны» заявілі пра ўзлом сайта спартыўнай газеты «Прэсбол»

«Кіберпартызаны» ўзламалі сайт хакейнага мінскага «Дынама» і апублікавалі там некралогі па Лукашэнку

«Кіберпартызаны» прымусілі баранавіцкі афіцыёз павіншаваць беларусаў з Днём Волі

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
16
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0