Фота: тэлеграм-канал Ігара Кліменкі
«Пашкоджаны аб'ект крытычнай інфраструктуры ў Львове, папярэдне ёсць параненыя», — напісаў прадстаўнік Львоўскай ваеннай адміністрацыі Максім Казіцкі. Ён сказаў, што ракета трапіла ў жылы дом.
Загінула чатыры чалавекі, дзевяць параненыя, як паведаміў мэр горада Андрэй Садавы.
Са слоў Садавога, у выніку падзення абломкаў расійскай ракеты на жылы дом пашкоджана блізу 60 кватэр.
На месцы прылёту быў пажар, яго патушылі ратавальнікі.
0
4
0
0
8
32