Карта Мінлясгаса

Карта Мінлясгаса

Такім чынам, бесперашкодна наведваць лес можна толькі ў Пружанскім раёне (ён пазначаны зялёным).

У Брэсцкай вобласці забаронена цалкам наведваць лес у Брэсцкім і Камянецкім раёнах (пазначаныя чырвоным).

У Гродзенскай вобласці забарона дзейнічае ў Гродзенскім, Лідскім, Воранаўскім, Астравецкім, Ашмянскім і Смаргонскім раёнах.

Ва ўсіх іншых раёнах уведзены абмежаванні (пазначаны жоўтым). Гэта значыць, што нельга заязджаць на машыне і разводзіць вогнішчы.

Яшчэ раніцай было некалькі «зялёных» раёнаў у Гомельскай і Магілёўскай абласцях і забарона была толькі ў Гродзенскім раёне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
0