Аляксандар Сухараў, West Records, 2006.

Хочаце нашага Леанідава? Вось ён.

Жыцьцярадасны попс ад лідэра гурту «Эківокі», вядомага з удзелу ва ўсіх магчымых беларускіх цырымоніях і фэстывалях – ад «Рок-каранацыі» да «Скрыжаваньняў Эўропы». Гурт, які трымаўся заўжды аднаасобна, вялікіх вяршыняў не скараў, на сольныя выступы не наважваўся, аднак меў такую-сякую папулярнасьць. Гэтым альбомам Сухараў разьвітваецца з «Эківокамі» і выпраўляецца ў сольнае плаваньне. Тым больш сымбалічнай падаецца назва дыска на чале з аднайменнай песьняй – наколькі разумнай, настолькі й гітовай. Музыка і словы Сухарава заўжды вызначаліся немудрагелістасьцю кшталту песьні з рэфрэнам «Мая сабака – лапы, хвост і скураны нос». Аднак асаблівай агіды, як некаторыя прадстаўнікі беларускай поп-сцэны, Сухараў ніколі не выклікаў. І меў патэнцыял сьпевака для ўсёй сям’і. У экс-вакаліста «Эківокаў» з выглядам Бона асабліва добра выходзяць лірычныя поп-гіты, да прыкладу, «Мама», «Адзін», «Сям’я». Апошняй згаданай песьняй Сухараў і запомніцца. Хочаце нашага Макса Леанідава? Вось ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?