На фота: аўтар паэтычнага лібрэта Андрэй Хадановіч, кампазітарка Вольга Падгайская, арт-дырэктарка і са-рэжысёрка Наталля Каляда, прадзюсарка Юлія Сарві, Мікалай Халезін, дырыжор Віталь Алексяёнак. Фота з фэйсбука Мікалая Халезіна

На фота: аўтар паэтычнага лібрэта Андрэй Хадановіч, кампазітарка Вольга Падгайская, арт-дырэктарка і са-рэжысёрка Наталля Каляда, прадзюсарка Юлія Сарві, Мікалай Халезін, дырыжор Віталь Алексяёнак. Фота з фэйсбука Мікалая Халезіна

«Дзякуючы падтрымцы Instytut Teatralny ім. Zbigniewa Raszewskiego і Teatr Wielki-Opera Narodowa мы рэпетавалі на галоўнай опернай сцэне Польшчы, за што вельмі ўдзячныя гэтым інстытуцыям і іх кіраўнікам — такая дапамога ў нашых умовах неацэнная», — напісаў Мікалай Халезін.

«На першым этапе нас было каля паўсотні чалавек з шасці краін свету, але калі мы пачнём другі сэт у Лондане, мы «вырасцем» амаль удвая. Гэта самы маштабны праект у гісторыі Belarus Free Theatre, і цалкам дакладна — адзін з самых значных і смелых», — расказаў ён.

«Вакалісты, акцёры, мастакі, музыканты, кінагрупа, менеджары, прадзюсары — усё адпрацоўвалі на 100 адсоткаў, без аніводнага канфлікту, што адбываецца досыць рэдка ў вялікіх групах, якія збіраюць такую колькасць творцаў у адзіны арганізм. Усім за гэта вялікая падзяка, і ў нас застаецца тыдзень для таго, каб падрыхтавацца да лонданскага сэту», — дадаў Мікалай Халезін.

Мікалай Халезін плануе паставіць спектакль у Лондане ў Міжнародным цэнтры мастацтва Barbikan. Прэм’ерныя паказы запланаваныя на 14—17 верасня.

Чытайце таксама:

Мікалай Халезін і Наталля Каляда ганараваныя званнем Ордэна Брытанскай імперыі

Беларускі рэжысёр Аляксей Палуян, аўтар «Куражу», працуе над двума мастацкімі праектамі пра Беларусь

Клас
15
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0