Пашкоджаны Крымскі мост. Фота з тэлеграм-канала Mash

Пашкоджаны Крымскі мост. Фота з тэлеграм-канала Mash

Сілы абароны Украіны працягнуць наносіць удары па акупаваным расейцамі Крыме і Крымскім мосце, бо гэта трэба, каб разбурыць лагістыку ворага, сказаў Аляксей Рэзнікаў у інтэрв'ю СNN

«Усе гэтыя цэлі з'яўляюцца афіцыйнымі, бо (удары па іх) паменшаць здольнасць расейцаў ваяваць супраць нас і дапамогуць выратаваць жыцці ўкраінцаў… Гэта нармальная тактыка — разбураць лагістычныя маршруты ворага, каб спыніць яго магчымасці атрымаць больш боепрыпасаў, паліва, харчавання і гэтак далей. Таму мы будзем выкарыстоўваць гэтую тактыку супраць іх», — сказаў міністр абароны Украіны.

Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі раней заявіў, што Крымскі мост для Украіны з'яўляецца законнай цэллю, бо ім акупанты перавозяць зброю.

Клас
7
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1