Фота: сацсеткі

Фота: сацсеткі

Пазней Дар'я Шманай паставіла кропкі над «і». «Дзякуй усім за віншаванні, — напісала яна. — Але мы здымаем кліп. Хай гэта будзе рэпетыцыя».

Як аказалася, Дар'я Шманай здымаецца ў новым кліпе Руслана Аляхно на песню, аўтарка якой — нявестка Лукашэнкі Ганна Сялук. Пра гэта Аляхно распавёў у сацсетках.

Дар'я Шманай і Руслан Аляхно. Фота: сацсеткі

Дар'я Шманай і Руслан Аляхно. Фота: сацсеткі

У Руслана Аляхно ў новым альбоме «А мы будзем шчаслівымі!», прэзентацыя якога адбылася на «Славянскім базары», ёсць кампазіцыя «Нявеста». Не выключана, што кліп здымаецца менавіта для гэтай песні.

Нагадаем, што Руслан Аляхно назваў гэтай зімой Лукашэнку галоўным чалавекам года.

«Я зрабіў бы выбар на карысць Аляксандра Лукашэнкі. Бо ён малайчына, ён сапраўдны. Па яго ўчынках людзі ацэньваюць … сапраўдны мужык! Пайшоў дроў насек. Прыязджаеш да мяне ў Беларусь на Радзіму і адчуваеш сябе ў бяспецы», — дзяліўся сваім меркаваннем Аляхно на Новы год.

Чытайце таксама:

«Не крыўдзіце яго проста без прычыны». Нявестка Лукашэнкі прысвяціла яму новую песню

Усе свае на чале з нявесткай Лукашэнкі. У Беларусі назвалі найлепшую песню 2022 года

Доктар Марыярці беларускай эстрады. Вы не паверыце, хто піша патрыятычныя песні для дзяржТБ і карпаратываў сілавікоў

Дар'я Шманай прыехала на пахаванне Макея з сумкай ад «Іў Сэн Ларан»

Клас
0
Панылы сорам
48
Ха-ха
9
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
20