— Новы домік заказвалі без уцяплення, бо адразу пад мостам цёплыя трубы, дзе каты зімуюць. Але ён зроблены так, каб пры неабходнасці можна было прыбіраць унутры або забраць жывёлу, што захварэла, каб яе вылечыць. З дастаўкай у Слуцк ён абышоўся ў 380 рублёў, — распавядае Маргарыта.

Трохі дапрацаваць і ўсталяваць домік дапамаглі неабыякавыя жыхары Слуцка, а валанцёры даглядаюць катоў у гэтым месцы.

У планах у валанцёраў паставіць побач скрыню, каб людзі пры жаданні маглі прыбіраць за катамі. Таксама да доміка прыкруцяць шыльду з інфармацыяй аб тым, каб людзі не падкідвалі на гэтае месца іншых катоў. З'явіцца побач і невялікі металічны навес.

— Людзі павінны разумець, што тут нельга пакідаць новых катоў, якіх «напладзілі» дома. Са стапрацэнтнай імавернасцю магу сказаць — не прыжывуцца. Звычайна яны выбягаюць на дарогу і гінуць пад коламі аўтамабіляў.

— Вядома, хацелася б усталяваць не адзін такі домік у горадзе. І было б добра, калі б людзі маглі падтрымліваць чысціню побач з імі, па магчымасці мыць міскі, не пакідаць жывёл у бядзе, калі ім патрэбная дапамога.

Чытайце таксама:

Ва Уруччы знайшлі фіялетавае кацяня

Клас
30
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
4
Абуральна
2