Імёны новых палітвязняў — Віталь Вайцяховіч, Настасся Вайцяховіч, Уладзіслаў Вайцяховіч, Вольга Вайцяховіч, Вольга Петух, Уладзімір Савянкоў, Сяргей Сакалоў, Мікалай Рой, Уладзімір Адзінец, Кірыл Кузняцоў, Яўген Чуміла, Аляксей Прохараў, Сяргей Гуня, Канстанцін Прытуленка.

Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі, можна даведацца па спасылцы

Паводле праваабаронцаў, цяпер у Беларусі 1488 палітвязняў. Апошнім часам агульны рост іх колькасці не вельмі вялікі, і нават адзначаецца пэўнае зніжэнне (раней ужо некалькі разоў колькасць прызнаных палітвязнямі перасягала 1500 чалавек). Але гэта не таму, што рэпрэсіі ў Беларусі меншаюць, — проста паралельна з новымі выпадкамі зняволення па крымінальных справах ідзе працэс вызвалення тых асуджаных, хто цалкам адбыў свой тэрмін. Таксама суды некаторым прысуджаюць «хатнюю хімію», пасля чаго чалавек выходзіць з-за турэмных сцен, таму больш не лічыцца вязнем.

Варта таксама ўлічваць, што ў статыстыку ўваходзяць далёка не ўсе, хто знаходзіцца ў зняволенні з палітычных прычын, рэальная колькасць беларускіх палітвязняў нашмат большая. Пра вельмі многіх праваабаронцам проста нічога не вядома.

Спіс усіх людзей, афіцыйна прызнаных палітвязнямі ў Беларусі, глядзіце тут.

Чытайце таксама:

Суддзю, які асудзіў Ашурка і Аўтуховіча, прызначылі ў Вярхоўны суд

Палітзняволеную Алену Гнаўк перавялі ў жаночую калонію ў Зарэччы

«За мяне не перажывайце, я нікога не забіла і нічога не ўкрала». Пенсіянерку будуць судзіць паводле пяці крымінальных артыкулаў за каментары

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
3