Дэвід Хантэр. Скрыншот з відэа

Дэвід Хантэр. Скрыншот з відэа

На Кіпры забаронена эўтаназія, і брытанцу пагражаў пажыццёвы тэрмін зняволення. Аднак у ліпені 2023 года кіпрскі суд, як паведамляла The Guardian, прызнаў Хантэра вінаватым у ненаўмысным забойстве (гэта абвінавачанне прадугледжвае значна больш мяккае пакаранне, чым наўмыснае забойства).

Суд прыйшоў да высновы, што Джэніс Хантэр хацела памерці, а яе муж «не адчуваў да яе нічога, акрамя кахання».

Сёння Хантэра вызвалілі з-пад варты пасля 19-ці месяцаў турэмнага зняволення. Увесь гэты час мужчыну падтрымлівала яго адзіная дачка Леслі.

«Я адчуваю палёгку ад таго, што майго дарагога тату вызвалілі. Сёння мы пачнём будаваць жыццё наноў. Вызваленне бацькі таксама азначае, што мы, нарэшце, можам аплакаць маму», — сказала яна.

Чытайце таксама:

Навукоўцы: эўтаназія, магчыма, існавала ў імперыі інкаў

Дзіцячая эўтаназія — што паказвае досвед Бельгіі ў гэтай сферы і чаму гэта важна

104-гадовы навуковец з Аўстраліі ажыццявіў эўтаназію пад музыку Бетховена

Клас
4
Панылы сорам
5
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
21
Абуральна
1