Па словах суразмоўцаў «Коммерсанта», беларускае дызпаліва складае істотную долю ў біржавым продажы і яго магчымы адыход ужо прывёў да павышэння аптовых цэн да рэкордных значэнняў.

Беларусь можа значна скараціць або зусім спыніць пастаўкі паліва на ўнутраны рынак РФ пасля ўразання дэмпферу ўдвая з верасня, чакаюць суразмоўцы «Коммерсанта» на паліўным рынку.

Беларускія НПЗ з канца мінулага года пастаўляюць паліва на біржу СПбМТСБ праз дзяржаўнага расійскага трэйдара «Промсырьеимпорт». Наваполацкі і мазырскі заводы прадаюць бензін і дызпаліва трэйдару, а пасля той прадае набытыя аб'ёмы праз біржу па ўнутрырасійскіх цэнах. А каб кампенсаваць разрыў паміж закупачнай і ўнутранай цаной, «Промсырьеимпорт» атрымлівае дэмпферныя выплаты з бюджэту.

У верасні, паводле змен у расійскі Падатковы кодэкс, дэмпферныя выплаты скароцяцца ў два разы. Гэта азначае, што закупачная цана «Промсырьеимпорта» скароціцца, што зробіць такія пастаўкі непрывабнымі для беларускіх вытворцаў пры цяперашнім узроўні ўнутрырасійскіх цэн.

На думку некалькіх суразмоўцаў «Коммерсанта», беларускія НПЗ пасля таго будуць змушаныя перанакіраваць аб'ёмы, якія цяпер пастаўляюцца ў Расію на экспарт, кудысьці яшчэ праз расійскія парты.

Схема з пастаўкамі дызпаліва з Беларусі з удзелам «Промсырьеимпорта» была прыдуманая ў 2022 годзе, каб замясціць яго недахоп у РФ. Да гэтага выплаты па дэмпферы з бюджэту РФ атрымлівалі толькі расійскія НПЗ. У верасні 2022 года ўрад распарадзіўся надзяліць «Промсырьеимпорт» правам рэалізацыі ў РФ бензіну і дызпаліва, якія выпушчаныя «замежнай арганізацыяй», а таксама правам прэтэндаваць на атрыманне дэмпферу.

Пад крытэрыі «замежнай арганізацыі» падпадаў беларускі «Белнафтахім», які перастаў пастаўляць паліва ў Еўропу праз санкцыі. Субсідаваныя пастаўкі паліва ў РФ на фоне праблем са збытам былі таксама закліканыя дапамагчы беларускаму бюджэту, істотная доля паступленняў у які залежыць ад даходаў продажу нафтапрадуктаў. 

Чытайце таксама:

Мазырскі НПЗ рыхтуецца цалкам спыніцца

Больш за 15 мільярдаў даляраў. Расійскі нафтагазавы грант Лукашэнку ў год нападу на Украіну быў рэкордным у гісторыі

«Пасля ўвядзення санкцый асноўны збыт ішоў праз Украіну». Што цяпер адбываецца з нафтаперапрацоўкай

Клас
7
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
1