Фота: t.me / tradycyja

Фота: t.me / tradycyja

У суботу, 12 жніўня, праект «Tradycyja» запрашае на прэзентацыю спеўніка «Бяседныя песні» ў Беластоку, піша Reform.by.

Выданне знаёміць слухачоў з традыцыяй беларускіх застольных песень, сабраных у розных рэгіёнах Беларусі з 1960-х гадоў да нашага часу.

Удзел бяруць этна-музыкі Сяржук Доўгушаў і Наста Някрасава.

Адмысловыя госці — падляшскі гурт «Жэмэрва» і аўтэнтычны гурт з Беларускага Палесся «Каляжанкі».

Пасля Беластока прэзентацыі з супольнымі спевамі і танцамі адбудуцца 13 жніўня — у Варшаве а 17-й гадзіне (Scena Chmelna, Nowy Świat 27a) і 18 жніўня — у Познані а 18-й гадзіне (ul. Sienkiewicza 8).

Бяседныя (застольныя, гасцявыя, карчомныя, банкетныя, кірмашовыя) песні — частка багатай і разнастайнай фальклорнай спадчыны беларусаў. Гэта песні, якія спявалі ў святочныя моманты, калі ў час застолля збіраліся разам сям’я, суседзі і знаёмыя.

Паслухаць альбом можна тут.

Месца — Беласток, кавярня COFIX (ul. Sienkewicza 4).

Час — 19:00.

Чытайце таксама:

Расфарбавалі здымкі Пінска, зробленыя ў 1934 годзе амерыканскай даследчыцай

Каля мяжы з Беларуссю прайшоў фестываль «Тутака» — як гэта было ШМАТ ФОТА

У Вільні прайшоў «пляжны» канцэрт J:Морс. Паглядзіце, як гэта было ШМАТ ФОТА

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0