Глеб Вятошкін

Глеб Вятошкін

Як расказалі крыніцы «Люстэрка», 8 чэрвеня пракуратура падала апеляцыйны пратэст на пастанову суда. У выніку перагляду справы гамяльчук быў асуджаны на 1,5 года калоніі агульнага рэжыму.

Пра затрыманне Глеба Вятошкіна праваабаронцы даведаліся 28 лістапада 2022 года з праўладных тэлеграм-каналаў. Паведамлялася, што ён нібыта распаўсюджваў «экстрэмісцкія матэрыялы», а ў жніўні 2020 года ўдзельнічаў у пратэстах, абражаў прадстаўнікоў улады і распальваў сацыяльную варожасць.

Увесь час да суда мужчына знаходзіўся ў СІЗА-3 у Гомелі. Таксама пасля затрымання ў дачыненні да Глеба быў складзены пратакол паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП — «Распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў».

30 мая гэтага года ў Гомельскім абласным судзе суддзя Аляксандр Піскуноў абвясціў прысуд: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на пяць гадоў. Глеб быў вызвалены з-пад варты ў зале суда.

Пазней, аднак, пракуратура падала апеляцыйны пратэст на пастанову суда і, паводле звестак крыніц «Люстэрка», першапачаткова прасіла прысудзіць гамельчуку тры гады пазбаўлення волі.

Справа разглядалася ў Вярхоўным судзе 8 жніўня. Прадстаўнік пракуратуры запытаў 1,5 года пазбаўлення волі з адбываннем у калоніі агульнага рэжыму. Судовая калегія падтрымала запыт пракурора.

Прысуд уступіў у законную сілу з унесенымі судом зменамі. На наступным тыдні Глеб адправіцца адбываць пакаранне.

Чытайце таксама:

Суддзя Талачынскага райсуда пайшла на павышэнне. Раней яна судзіла за палітыку

Анархіста Дзмітрыя Дубоўскага перавялі на турэмны рэжым

Палітвязня Аляксея Кудасава, асуджанага да 11-ці гадоў калоніі, прызналі вінаватым па новай крымінальнай справе

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
16