Здымак ілюстрацыйны. Фота: Alexander Welscher/picture alliance via Getty Images

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Alexander Welscher/picture alliance via Getty Images

У нядзелю падчас маніторынгу сітуацыі на мяжы з Беларуссю вайскоўцы ў раёне горада Сілене заўважылі прыкметы незаконнага перасячэння дзяржаўнай мяжы. У пошуках людзей, якія маглі трапіць у Латвію, былі задзейнічаныя службовыя сабакі, паведаміў ахоўнік.

У Сілене былі затрыманыя чацвёра грамадзян Конга і адзін сенегалец. Мужчыны не падпарадкаваліся загадам памежнікаў і ўцяклі. Каб іх спыніць, памежнікі зрабілі папераджальны стрэл у паветра. Затрыманых вярнулі ў Беларусь.

Раней у нядзелю пра сітуацыю паведаміў кіраўнік памежнай службы Гунціс Пуятс. Паводле яго ацэнкі, апошнім часам мігранты становяцца ўсё больш агрэсіўнымі, не выконваюць загадаў памежнікаў, а пры затрыманні спрабуюць уцячы.

Раней пра неабходнасць рабіць папераджальны стрэл у паветра латвійскія памежнікі казалі 10 жніўня.

Паводле ацэнак латвійскай памежнай службы, у гэты панядзелак была адна з самых буйных спробаў незаконнага перасячэння мяжы з Беларусі ў Латвію за апошні час — 107 выпадкаў.

Чытайце таксама:

Польшча пра поўнае закрыццё межаў з Беларуссю: Гэта рашэнне яшчэ не прынятае

«Спакойна, адказна і прагматычна». МЗС адрэагавала на закрыццё Літвой двух памежных прапускных пунктаў

Ад 8 да 10 тысяч еўра. Польскія памежнікі сцвярджаюць, што Лукашэнка зарабляе на мігрантах

Клас
11
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
3
Абуральна
3