Фота: Mash

Фота: Mash

Губернатар Растоўскай вобласці Васіль Голубеў заявіў, што каля 3:00 у Растове-на-Доне спрацавала сістэма СПА. Паводле яго, акупанты збілі два беспілотнікі.

Адзін нібыта ўпаў за горадам у заходняй частцы Растова, а другі — у цэнтры.

Паводле яго, пашкоджана некалькі легкавых аўтамабіляў. Пацярпеў адзін чалавек, але ад шпіталізацыі адмовіўся.

Расійскія паблікі паведамляюць, што выбух адбыўся на Пушкінскай вуліцы за некалькі кварталаў ад штаба Паўднёвай вайсковай акругі УС РФ, піша «Украінская праўда».

Клас
18
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1