Помнік Міхаілу Фінбергу

 Помнік Міхаілу Фінбергу

«5 верасня 2023 года ў Мінску на татавай магіле на Усходніх могілках быў усталяваны двухметровы помнік з бронзы. Я хачу падзякаваць творчаму калектыву, які працаваў над яго стварэннем, і асабліва скульптару Уладзіміру Слабодчыкаву за прадэманстраваны прафесіяналізм», — падзякаваў сын Фінберга Элі Аляксандр, які жыве ў Канадзе.

«Маё стаўленне да помніка дваякае, — удакладніў ён. — Я разумею, што сам тата ніколі не ўхваліў бы такога. З іншага боку, помнік у тым выглядзе, у якім ён створаны, адпавядае некаторым культурным кодам, легітымна дамінуючым у цяперашняй Беларусі«, — дадаў сын Фінберга.

Ён выказаў спадзеў, што «ў працэсе ўвекавечання імя Міхаіла Якаўлевіча Фінберга апошняя кропка яшчэ не пастаўленая».

Пра памылку ў надпісе ён нічога не напісаў.

Надпіс на пастаменце з памылкай у імені. Скрыншот з рэпартажу АНТ

Надпіс на пастаменце з памылкай у імені. Скрыншот з рэпартажу АНТ

Міхаіл Фінберг, які памёр у снежні 2021 года на 75-м годзе жыцця, шмат гадоў быў кіраўніком Нацыянальнага акадэмічнага аркестра Беларусі. Узначаліў Фінберг гэты аркестр яшчэ ў 1987 годзе, калі ён быў Дзяржаўным аркестрам сімфанічнай і эстраднай музыкі, і не пакідаў кіраўніцтва да самай смерці.

Менавіта Фінберг быў адным з натхняльнікаў і стваральнікаў Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі ў Маладзечне, які сёлета адзначае сваё 30-годдзе. Таму невыпадкова, што менавіта там паставілі яму і памятную шыльду. 

Паспрыяла гэтаму і тое, што Міхаіл Фінберг цягам усяго свайго жыцця быў цалкам лаяльны да ўлады. Пры Лукашэнку ён быў сябрам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу на працягу двух скліканняў, уваходзіў у раду культуры пры Савеце Міністраў.

А ў 2020-м годзе дырыжор рэзка выказваўся наконт масавых пратэстаў. Ён лічыў, што на вулічныя акцыі ходзяць бандыты. 

Чытайце таксама:

На магіле Фінберга паставілі помнік. З тупой памылкай у імені

У Маладзечне адкрылі мемарыяльную шыльду Міхаілу Фінбергу

Сын Міхаіла Фінберга публічна падтрымаў Алу Пугачову

Клас
1
Панылы сорам
34
Ха-ха
9
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
8