Дар'я Домрачава з мужам адразу пасля выпіскі з радзільні
Адразу пасля нараджэння другой дачкі Б'ёрндален расказваў, што імя дзяўчынцы яшчэ не выбралі, адзначыўшы, што ёсць мноства варыянтаў.
На якім варыянце спыніліся, два месяцы пасля нараджэння дачкі Домрачава і Б'ёрндален нікому не паведамлялі.
Але цяпер са слоў маці біятланісткі Ларысы Домрачавай стала вядома, што дзяўчынку назвалі Мірай.
«Не ведаю, як Даша і Оле-Эйнар выбіралі імя, але спыніліся менавіта на гэтым. Па-мойму, вельмі прыгожае…», — сказала Ларыса Домрачава.
Дарэчы, гэтак жа сама назвала сваю дачку, народжаную ў мінулым годзе, іншая беларуская біятланістка — Ганна Сола.
Дар'я Домрачава ж з мужам, па словах яе сваякоў, да гэтага часу знаходзяцца ў Мінску і ўвесь асноўны час прысвячаюць сям'і. Акрамя нованароджанай Міры, у пары ёсць яшчэ 7-гадовая дачка Ксенія.
Чытайце таксама:
Раней за Глеба і Домрачаву. Зашквары беларускага спорту да 2020 года
Пяць гадоў найгучнейшаму беларускаму золату ў біятлоне. Дзе цяпер тыя, хто яго здабыў





