Ілюстрацыйная карта ДАІ

Ілюстрацыйная карта ДАІ

Усім відам транспарту забароняць праязджаць па праспекце Незалежнасці на ўчастку ад вуліцы Свярдлова да вуліцы Янкі Купалы. На гэтым адрэзку дарогі будуць мяняць асфальт.

Абмежаванні працягнуцца з 22:00 29 верасня да 15:00 30 верасня.

Таксама працы працягнуцца з 5:00 да 12:00 1 кастрычніка.

Новае дарожнае палатно будуць класці і на іншых цэнтральных вуліцах.

Так, на ўчастку ад праспекта Незалежнасці да вуліцы Інтэрнацыянальнай па вуліцы Леніна рух перакрыюць з 7:00 да 11:00 30 верасня і з 15:00 30 верасня да 00:00 1 кастрычніка.

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2