Яўген Булка. Фота: асабісты альбом Яўгена Булкі 

Яўген Булка. Фота: асабісты альбом Яўгена Булкі 

«Мы думалі, што наша паездка зойме максімум тры дні і пакінулі сына з няняй. Я толькі што атрымаў паведамленне, што зноў ляцяць ракеты ў бок Тэль-Авіва. Што я магу цяпер ацэньваць. Сам у шоку. Таму не ведаю, што і сказаць», — тлумачыць свой эмацыйны стан Яўген Булка.

Шоўмен кажа, што для многіх гэта шокавая сітуацыя.

«Пішуць, што гэта аперацыя рыхтавалася некалькі гадоў. Гэты час ХАМАС дбайна «пераконваў» Ізраіль, што яны не баяздольныя, што масавай аперацыі не будзе праводзіць. У ізраільскіх СМІ пішуць, што гэтак усыпілі пільнасць, хаця, якім чынам гэта ўдалося зрабіць, невядома», — падсумоўвае Яўген Булка.

Ізраіль быў атакаваны з сектара Газа ракетамі раніцай 7 кастрычніка. Пасля баевікі групоўкі ХАМАС праніклі ў некалькі паселішчаў на тэрыторыі краіны. Яны стралялі па мірных жыхарах, бралі закладнікаў і захоплівалі вайсковую тэхніку.

Ізраіль абвясціў экстранную мабілізацыю і пачаў наносіць удары па Газе.

На 9 кастрычніка армія эвакуявала 15 з 24 паселішчаў на мяжы з Газа. Эвакуацыя астатніх працягнецца. Кантроль над імі адноўлены, але ў іх усё яшчэ могуць заставацца баевікі.

Армія абароны Ізраіля мабілізавала 300 тысяч рэзервістаў за 48 гадзін.

У выніку нападу на Ізраіль загінула больш за 700 чалавек і больш за 2,2 тысячы атрымалі раненні. У Палесціне заяўляюць, што ад удараў ізраільскай арміі загінула 436 чалавек і блізу 2,3 тысячы параненыя.

Глядзіце таксама:

Напад ХАМАС называюць найбуйнейшым за 50 гадоў правалам ізраільскай разведкі. Як такое стала магчымым і што будзе цяпер

Кабінет бяспекі Ізраіля ўхваліў знішчэнне ваеннага і ўрадавага патэнцыялу ХАМАС — Нетаньяху

Гісторык: Палесцінскія тэрарысты — гэта тыя ж «палітыкі з яйцамі», якіх мы бачым у сваім рэгіёне

Шоўмен Яўген Булка, які з'ехаў у Ізраіль, танна прадае свой загарадны дом пад Лагойскам

Клас
4
Панылы сорам
3
Ха-ха
1
Ого
4
Сумна
22
Абуральна
5

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?