Да прыкладу, у падручніку для 1-4 класаў гаворыцца, што калабаранты выкарыстоўвалі бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня», а таксама заяўляецца, што «носьбіты гэтай сімволікі актыўна ўдзельнічалі ў пакараннях ваеннапалонных і мірнага насельніцтва, рабаваннях на карысць нацысцкай Германіі».

 

У падручніку для 5-9 класаў пра калабарантаў распавядаюць ужо на некалькіх старонках, таксама робяць акцэнт на сімволіцы і звязваюць гэта з пратэстамі 2020 года.

«Дэструктыўныя сілы паспрабавалі ажыццявіць дзяржаўны пераварот выкарыстоўваючы нацысцкую сімволіку і метады барацьбы калабарацыяністаў», — гаворыцца ў падручніку для школьнікаў.

Там жа апублікаванае фота з аднаго з пратэсных маршаў лета 2020 года. Каля выявы размешчаны тэкст: «У 2020 годзе Беларусь зноў сутыкнулася з праявамі экстрэмізму і тэрарызму пад нацысцкай сімволікай».

Больш за тое, аўтары падручніка пра калабарацыянізм не забыліся распавесці дзецям і пра тое, што «9 жніўня 2020 года ў Беларусі прайшлі прэзідэнцкія выбары, на якіх больш за 80% грамадзян аддалі свае галасы за кандыдатуру дзейнага Кіраўніка дзяржавы — А. Г. Лукашэнку».

Тое ж самае гаворыцца і ў падручніку для 10-11 класаў, піша канал.

Навучальныя дапаможнікі «Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны» падрыхтаваны Міністэрствам адукацыі па ініцыятыве Генеральнай пракуратуры.

Клас
3
Панылы сорам
10
Ха-ха
6
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
70