Ілюстрацыйны здымак. Фота: МУС

Ілюстрацыйны здымак. Фота: МУС

Гэтыя заявы пацярпелыя асобы маюць права падаць фактычна ў любой краіне свету, паколькі катаванні і іншыя жорсткія, бесчалавечныя або зневажальныя годнасць віды абыходжання ўніверсальна забароненыя.

Па звестках, якія мае каманда НАУ, пракурорамі Польшчы прынятыя рашэнні аб аб'яўленні ў вышук шэрагу беларускіх сілавікоў, якія падазраюцца ў здзяйсненні актаў гвалту на тэрыторыі Беларусі. Іх імёны не называюцца. 

Гэтыя асобы падлягаюць затрыманню і далейшаму прыцягненню да крымінальнай адказнасці ў рамках механізму ўніверсальнай юрысдыкцыі ў адпаведнасці з нацыянальным заканадаўствам Польшчы, а таксама тых краін, дзе заведзены падобныя крымінальныя справы.

Пацярпелыя на тэрыторыі Беларусі ад катаванняў і гвалту беларускіх сілавікоў падалі заявы ў пракуратуры Польшчы, Літвы, Чэхіі, Германіі, Швейцарыі, Украіны і шэрагу іншых краін.

З гэтай нагоды намеснік кіраўніцы Кабінета, кіраўнік НАУ Павел Латушка адзначыў:

«Аб'ява ў вышук падазраваных беларускіх сілавікоў — гэта сур'ёзны сігнал усёй сілавой сістэме Лукашэнкі, што ніхто не сыдзе ад адказнасці, і асобы, якія здзяйснялі і працягваюць здзяйсняць злачынствы супраць чалавечнасці, падлягаюць пераследу практычна ва ўсіх краінах свету і далейшаму пакаранню. Гэтыя справы не маюць тэрміну даўніны».

Клас
221
Панылы сорам
4
Ха-ха
8
Ого
6
Сумна
3
Абуральна
6