Для прагляду ўкрытага кантэнту націсніце на яго.

Целы загінулых вывозяць з кібуца. Скрын відэа

Целы загінулых вывозяць з кібуца. Скрын відэа

Па словах аднаго з мясцовых жыхароў, кібуц быў цалкам разбураны ў выніку нападу баевікоў ХАМАС.

Усяго ў кібуцы пражывалі каля тысячы чалавек. Валанцёры не выключаюць, што колькасць загінулых можа яшчэ павялічыцца, бо не ўсе завалы разабралі.

Ізраільскія СМІ паведамлялі, што ў выніку атакі ХАМАС у краіне загінулі не менш за 900 чалавек і яшчэ 2400 атрымалі раненні.

Адной з першых мэтаў тэрарыстаў, якія напалі на Ізраіль раніцай 7 кастрычніка, стаў музычны фестываль Universo Paralello Israel Edition, які праходзіў за пяць кіламетраў ад сцяны, якая аддзяляе ізраільскую тэрыторыю ад сектара Газа. Па даных пошукава-выратавальнага гурта Zaka, у выніку нападу баевікоў на фестываль загінулі сама меней 260 чалавек.

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
23
Абуральна
17