Ілюстрацыйны здымак. Фота: sb.by 

 Ілюстрацыйны здымак. Фота: sb.by 

Падумаўшы, што грошы не сапраўдныя, а які-небудзь рэквізіт, ахоўнік паказаў іх прадавачцы крамы, а потым пайшоў з імі ў пакой аховы. Па правілах крамы, калі ў ячэйцы нехта пакінуў рэчы, іх захоўваюць у спецыяльным месцы, пакуль па іх не прыйдзе ўладальнік.

Але ахоўнік зразумеў, што купюры сапраўдныя, і схаваў адзін пачак купюр з 12 тысячамі рублёў. Потым супрацоўнікі крамы выклікалі міліцыю і перадалі ёй грошы.

Пакуль ніхто не ведаў, адкуль узяліся грошы ў камеры захоўвання, ахоўнік паспеў часткова іх патраціць. Ён купіў сабе ноўтбук, мабільны тэлефон, навушнікі, залаты пярсцёнак і іншыя рэчы; прадавачцы, якой ён паказваў грошы, — смарт-гадзіннік.

Сваёй маці ён перавёў 2200 рублёў, набыў мабільны тэлефон і тэлевізар, а таксама даў ёй 2400 рублёў, каб яна пагасіла крэдыты. Зʼяўленне такіх грошай ён растлумачыў тым, што знайшоў буйную суму (але падрабязнасцяў не ўдакладніў).

А потым па грошы прыйшла іх сапраўдная ўладальніца. Яна збіралася пакласці іх у банк, але ёй адмовілі. Не знайшоўшы нічога ў камеры захоўвання, яна пайшла з заявай у міліцыю.

Па словах жанчыны, у яе не было магчымасці захоўваць гэтыя грошы (21 тысячу рублёў і 21 тысячу даляраў) пры сабе або ў якім-небудзь іншым месцы, яна вырашыла пакінуць іх на некалькі дзён у камеры захоўвання крамы.

Суд Кастрычніцкага раёна Магілёва прызнаў ахоўніка вінаватым у крадзяжы і прызначыў пакаранне ў выглядзе абмежавання волі тэрмінам на 2 гады 6 месяцаў без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. З прысуду вынікае, што ўсе набытыя ім рэчы канфіскаваныя, а ён застаўся вінен жанчыне яшчэ 3550 рублёў.

Клас
12
Панылы сорам
50
Ха-ха
21
Ого
4
Сумна
1
Абуральна
6