«Вырашыў не прыпадабняцца герою анекдота, які загінуў пасля трохразовай адмовы сесці на выратавальны верталёт», — патлумачыў Кураеў.

«Мой маскоўскі свет разбураны. Да некаторай ступені боль адзінокай старасці можа быць змякчаная атмасферай шчаслівага пражскага дзяцінства і разуменнем таго, што тут мае бацькі правялі самыя шчаслівыя гады свайго жыцця», — піша Кураеў.

Ён дадае, што спадзяецца чытаць на Захадзе лекцыі — «у Расіі з гэтым усё больш складана».

«Так што гэта працоўная міграцыя. Спадзяюся, што сезонная», — дадае Андрэй Кураеў.

У жніўні 2022 года былога протадыякана аштрафавалі на 30 тысяч расійскіх рублёў за «дыскрэдытацыю» арміі з-за паста ў ЖЖ.

У красавіку 2023 года патрыярх Кірыл пазбавіў Кураева сана.

Чытайце таксама:

Андрэй Кураеў: Лукашэнка шантажуе Маскву аўтакефаліяй

Андрэй Кураеў: Царкоўна-прававая база для беларускай аўтакефаліі ўжо падрыхтаваная

Андрэй Кураеў: Беларускую царкву мы ўжо страцілі

Андрэй Кураеў: З пункту гледжання Канстанцінопаля Мінск — чужая для Масквы тэрыторыя

Клас
58
Панылы сорам
0
Ха-ха
12
Ого
5
Сумна
5
Абуральна
1