Прэмʼер-міністр Арменіі Нікол Пашынян. Фота: Getty Images

Прэмʼер-міністр Арменіі Нікол Пашынян. Фота: Getty Images

«Расцэньваем выступленне прэмʼер-міністра Арменіі Нікола Пашыняна ў Еўрапарламенце 17 кастрычніка як абсалютна безадказнае і правакацыйнае, асабліва ў тым, што датычыць Расіі і расійска-армянскіх адносін, — сказала крыніца ТАСС. —

Бачым, як Арменію спрабуюць ператварыць ва Украіну №3, калі лічыць Малдову Украінай №2, а Пашынян сямімільнымі крокамі ідзе па шляху Уладзіміра Зяленскага».

Прэмʼер-міністр Арменіі Нікол Пашынян, выступаючы ў Еўрапарламенце 17 кастрычніка, заявіў, што АДКБ бяздзейнічала ў 2021 годзе падчас памежных сутыкненняў з Азербайджанам. Ён таксама абвінаваціў саюзнікаў у нядобрасумленных паводзінах падчас апошніх падзей.

«У той час, калі сотні тысяч армян уцяклі з Нагорнага Карабаха ў Рэспубліку Арменія, нашы саюзнікі ў сферы бяспекі не толькі не дапамаглі нам, але і публічна заклікалі да змены ўлады ў Арменіі, да звяржэння дэмакратычнага ўрада», — дадаў ён, не называючы падрабязнасцяў.

Чытайце таксама:

Пашынян: Арменія гатовая быць бліжэйшай да ЕС, наколькі Еўрасаюз лічыць гэта магчымым

Аліеў падняў сцяг Азербайджана над былым цэнтрам Нагорнага Карабаха

Лукашэнка панаракаў на несяброўскае партнёрства Арменіі

«Нікол Пашынян проста зрабіў подласць». Прапагандысты адрэагавалі на сустрэчу Ціханоўскай і прэмʼера Арменіі

Клас
29
Панылы сорам
3
Ха-ха
11
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
7