Фота: Vladimir Vladimirov / Getty Images

Фота: Vladimir Vladimirov / Getty Images

Агенцтва Еўрасаюза па асноўных правах (ААП) высветліла, што амаль палова людзей афрыканскага паходжання рэгулярна сутыкаецца з расавай дыскрымінацыяй і гвалтам у Еўрасаюзе. Гэта больш за паказчыкі, якія былі ў папярэдняй справаздачы ад 2018 года.

Падрабязнасці перадае агенцтва Euronews.

Каля 6750 цемнаскурых людзей былі апытаныя ў 13 краінах — чальцах ЕС. Людзей апытвалі ў Аўстрыі, Бельгіі, Германіі, Даніі, Ірландыі, Іспаніі, Італіі, Люксембургу, Польшчы, Партугаліі, Фінляндыі, Францыі і Швецыі.

У тройку «лідараў» па ўзроўні расізму трапілі Аўстрыя, Германія і Фінляндыя.

Паводле Euronews, амаль дзве траціны цемнаскурых жыхароў Аўстрыі (67%) і Германіі (65%) заявілі, што сутыкаліся з расавай дыскрымінацыяй у розных сферах жыцця. Выпадкаў праяўлення расізму там у перыяд з 2016 па 2022 робіцца толькі больш: у Аўстрыі з моманту апошняга даследавання паказчыкі выраслі з 42% да 64%, а ў Германіі расізм па лічбах павялічыўся амаль удвая і зраўняўся з Аўстрыяй: было 33%, стала 64%.

Найменш расісцкімі краінамі аказаліся Партугалія і Польшча. Паводле рэспандэнтаў ААП, толькі 17% і 19% (адпаведна) з іх сутыкаліся з дыскрымінацыяй па расавай і этнічнай прыкметах. Акрамя таго, Партугалія — гэта яшчэ і адна з тых краін, дзе ўзровень расізму стаў меншы ў параўнанні з 2016 годам.

«Увогуле даследаванне ААП паказала, што расавая дыскрымінацыя істотна ўплывае на штодзённае жыццё рэспандэнтаў. 23% з іх заявілі, што ім было адмоўлена ў арэндзе жылля з-за іх колеру скуры. Яшчэ 23% адзначылі, што ў адрас іх дзяцей былі выказаныя пагрозы па прычыне этнічнага ці эмігранцкага паходжання. За апошнія 5 гадоў кожны чацвёрты цемнаскуры чалавек быў спынены паліцэйскімі без падставы», — паведамляе Euronews.

Аўтары даклада папярэджваюць, што праяўленні расізму і гвалту часта застаюцца незаўважанымі, што пазбаўляе ахвяр падтрымкі і абароны, якую яны могуць атрымаць паводле закона ад арганізацый, якія закліканыя іх абараняць.

Чытайце таксама:

«У сінагогу забег чалавек і выгукнуў «Вайна». Беларусы ў Ізраілі дзеляцца ўбачаным у гэтыя дні

«Ланцугі сапраўды разарваныя». Кароль Нідэрландаў выбачыўся за гістарычную ролю рабства ў краіне

«Забойцы кветкавага месяца» — эпічны фільм Марціна Скарсэзэ пра крывавае нараджэнне Амерыкі

label.reaction.like
8
label.reaction.facepalm
5
label.reaction.smile
5
label.reaction.omg
1
label.reaction.sad
2
label.reaction.anger
4