Учора «Наша Ніва» паведаміла, што быў затрыманы тэлевядоўца і шоўмен Дзяніс Кур'ян. Ці адбыў ён адміністрацыйны арышт, ці затрыманне было кароткатэрміновым, не вядома, але здарылася гэта мінімум тыдзень таму.

Дзяніс Кур'ян у інтэрв'ю Tochka.by сказаў, што «нічога такога не было».

«Са мной усё ў парадку. Я дома ў Беларусі. Працуем, як і раней», — паведаміў Кур'ян.

Таксама Дзяніс учора, пасля навін, выклаў у інстаграме фота з жонкай, напісаўшы: «Кахаю і ўсё тут». Але гэта ранейшы здымак.

Раней паведамлялася пра затрыманне блогеркі Ганны Бонд і спявачкі Ларысы Грыбалёвай. Яны прыход сілавікоў не каментавалі. Ларыса Грыбалёва ў дзень, калі з'явіліся навіны пра затрыманне, праз некалькі гадзін апублікавала допіс, што яна дома. ГУБАЗіК у сваім канале коратка пракаментаваў сітуацыю: «Всё нормально, мама, тук-тук-тук-тук-тук-тук…» Ну почти».

Ганна Бонд выйшла ў эфір праз пару тыдняў пасля затрымання. «Сябры, паўза зацягнулася, таму я выходжу ў эфір. Я жывая-здаровая, са мной усё добра», — лаканічна звярнулася яна да сваіх падпісчыкаў.

Адзін з кліентаў блогераў расказаў «Нашай Ніве», што ад усіх затрыманых запатрабавалі спыніць медыйную актыўнасць і бізнэс. Тое самае незалежна ад яго распавёў адзін з супрацоўнікаў дзяржаўных СМІ.

Клас
5
Панылы сорам
6
Ха-ха
3
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
5