Былы палкоўнік СБУ і ГУР Украіны, а таксама былы камандзір адной з вайсковых часцей Сіл спецыяльных аперацый Узброеных сіл Украіны Раман Чарвінскі. Фота: скрыншот з відэа ютуб-канала «Христя»

Былы палкоўнік СБУ і ГУР Украіны, а таксама былы камандзір адной з вайсковых часцей Сіл спецыяльных аперацый Узброеных сіл Украіны Раман Чарвінскі. Фота: скрыншот з відэа ютуб-канала «Христя»

Былы палкоўнік Галоўнага разведвальнага ўпраўлення і Службы бяспекі Украіны, а таксама былы камандзір адной з вайсковых часцей Сіл спецыяльных аперацый Узброеных сіл Украіны Раман Чарвінскі непасрэдна камандаваў аперацыяй па знішчэнні ліній расійскіх газаправодаў «Паўночныя патокі 1-2» у мінулым годзе, паведаміла выданне The Washington Post са спасылкай на крыніцы, блізка знаёмыя з сітуацыяй.

Выданне таксама дадае, што 48-гадовы ўкраінскі афіцэр дзейнічаў па загадзе іншых высокапастаўленых чыноўнікаў Украіны, якія дакладвалі аб ходзе аперацыі Галоўнакамандуючаму УСУ Валерыю Залужнаму.

«Раман Чарвінскі кіраваў лагістыкай і падтрымкай каманды з шасці чалавек, якая, дзякуючы падробленым дакументам, арандавала паруснік і выкарыстала глыбакаводнае вадалазнае абсталяванне для размяшчэння выбуховых зарадаў на газаправодах. 

Але Чарвінскі планаваў аперацыю не адзін. Афіцэр прымаў загады ад больш высокапастаўленых украінскіх чыноўнікаў, якія ў канчатковым выніку далі справаздачу генерал-маёру Валерыю Залужнаму», — распавялі на ўмовах ананімнасці крыніцы выдання The Washington Post.

Сам Чарвінскі абвяргае свой удзел у каардынацыі падрываў «Паўночных патокаў».

Пры гэтым, як адзначае The Washington Post, Раман Чарвінскі камандаваў яшчэ адной аперацыяй. У 2020-м годзе ён спрабаваў выманіць наймітаў ПВК «Вагнер» з Расіі ў Беларусь, каб потым злавіць іх на шляху ў іншыя краіны. Аднак аперацыя правалілася, калі ў справу ўмяшаліся КДБ і сілавікі Лукашэнкі, якія арыштавалі вагнераўцаў першымі і потым адпусцілі іх у Расію.

У дадзены момант Раман Чарвінскі знаходзіцца ва ўкраінскім СІЗА за тое, што летам 2022 года падчас аперацыі па выманьванні пілота расійскага знішчальніка на тэрыторыю Украіны раскрыў каардынаты аднаго з украінскіх аэрадромаў, па якім Расія затым нанесла ракетны ўдар, забіўшы аднаго і параніўшы 17 украінскіх вайскоўцаў.

Чарвінскаму ставяць у віну перавышэнне службовых паўнамоцтваў, што можа пацягнуць ад 8 да 12 гадоў пазбаўлення волі. Украінскае кіраўніцтва заяўляе, што афіцэр падчас аперацыі з расійскім самалётам дзейнічаў без апавяшчэння камандавання, аднак Чарвінскі наадварот сцвярджае, што загад дзейнічаць быў і яго проста хочуць прыбраць.

Чытайце таксама:

Сярод вагнераўцаў, якія катавалі і забілі кувалдай сірыйца на камеру ў 2017-м, былі два беларусы

У злітых сакрэтных дакументах ЗША тлумачыцца дыверсія ў Мачулішчах

СМІ апублікавалі відэа, на якіх, як сцвярджаецца, украінскі спецназ палюе на вагнераўцаў у Судане

Клас
12
Панылы сорам
8
Ха-ха
9
Ого
39
Сумна
4
Абуральна
13