Скрын відэа з тэлеграм-канала ФК «10»

Скрын відэа з тэлеграм-канала ФК «10»

Стваральнікі каманды «10» расійскай аматарскай медыялігі, — комікі з ТНТ Азамат Мусагаліеў і Дзяніс Дорахаў.

У верасні гэтага года комікі выступалі з канцэртам у «ДНР». Дорахаў пасля расказаў журналістам, што пагутарыў з расійскімі салдатамі, што ваююць ва Украіне, і тыя падаліся яму «душэўнымі людзьмі». Пасля гэтага канцэрта Мусагаліеў трапіў ва ўкраінскую базу «Міратворац». Дорахаў у ёй з 2019-га пасля наведвання анэксаванага Крыма.

Сярод тых, хто прыехаў у складзе каманды ў Брэст, былыя гульцы беларускіх каманд: Яўген Памазан (брамнік мінскага «Дынама» ў 2020-2021 гадах) і Пётр Тэн (гуляў у «Мінску» ў 2020-м), казахстанскі гулец Максім Грэк (выступаў за «Белшыну» ў 2020-м).

Фота: тэлеграм-канала ФК «10»

Фота: тэлеграм-канала ФК «10»

«Атмасфера на стадыёне: тушыце гэты пажар. Дзякуй за прыём, Брэст. На маім футбольным шляху — гэта першы матч з такой колькасцю заўзятараў», — напісаў футбаліст Іван Гусеў.

Пасля гульні дырэктар «Дынама-Брэст» Аляксандр Неўдах уручыў Мусагаліеву падарунак ад клуба, у тым ліку імянную майку ў гонар матча.

Фота: тэлеграм-канал «Дынама-Брэст»

Фота: тэлеграм-канал «Дынама-Брэст»

Клас
3
Панылы сорам
19
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
31