Гадзіннік Сіная Кантара. Фота: Heritage Auctions

Гадзіннік Сіная Кантара. Фота: Heritage Auctions

Гадзіннік эмігранта з Беларусі Сіная Кантара прададзены 11 лістапада на таргах брытанскага аўкцыёну Henry Aldridge & Son Ltd, прысвечаных «Тытаніку», за 75 тысяч фунтаў стэрлінгаў, піша «Беларусь і свет». 

Лот пад нумарам 288 ішоў самым апошнім на аўкцыёне, які доўжыўся каля 4,5 гадзіны, ён быў набыты інтэрнэт-карыстальнікам, імя якога невядома.

Гадзіннік-цыбуліну загінулага пры пераездзе ў ЗША пасажыра выстаўлялі са стартавым коштам у 30 тысяч фунтаў стэрлінгаў. У выніку цана лота літаральна за паўхвіліны вырас з 30 тысяч да 75 тысяч.

У 2018 годзе на амерыканскім аўкцыёне гэты хранометр быў набыты калекцыянерам за 57,5 ​​тысячы даляраў ЗША.

Сінай Кантар разам са сваёй жонкай Мірыям быў на «Тытаніку» сярод 285 пасажыраў другога класа. Пасля сутыкнення з айсбергам Мірыям пасадзілі ў лодку, і яна выратавалася. А вось Сінай загінуў, яго цела дасталі з ледзяной вады.

Пазней жонка змагла атрымаць знойдзеныя пры мужу рэчы. Яны ўключалі ў сябе гадзіннік, а таксама адзенне, пашпарт Расійскай імперыі, нататнік, грошы, кашалёк, кішэнны тэлескоп і штопар.

Клас
13
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
5
Абуральна
0