Ахмат Кадыраў на сустрэчы з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным у Крамлі, 2023 год. Фота: сацсеткі

Ахмат Кадыраў на сустрэчы з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным у Крамлі, 2023 год. Фота: сацсеткі

На сайце Мінспорта Чачні Ахмат Кадыраў у якасці першага намесніка міністра пакуль не пазначаны.Там значыцца Хусэйн Абдулкарымаў. Аднак, як вынікае з афіцыйных указаў, з 8 лістапада ён паніжаны на пасадзе да проста намесніка міністра спорту. Такім чынам, Ахмату Кадыраву, верагодна, аддалі пасаду Абдулкарымава.

У той жа час ніякіх афіцыйных дакументаў, якія пацвярджаюць новае прызначэнне 18-гадовага Ахмата, рэдакцыя «Каўказ. Рэаліі» не выявіла — на сайце кіраўніка Чачні такога ўказа станам на 10 лістапада няма. 

У адпаведнасці з федэральным заканадаўствам аб дзяржаўнай грамадзянскай службе кіроўную пасаду ў Расіі можа займаць кандыдат, які дасягнуў 18-гадовага ўзросту і мае адпаведную вышэйшую адукацыю.

Ахмат Кадыраў дасягнуў паўналецця 8 лістапада, пасля чаго адразу атрымаў пасаду ў рэспубліканскім урадзе. Раней ён быў прызначаны памочнікам кіраўніка Чачні і старшынёй рады рэгіянальнага аддзялення пракрамлёўскага юнацкага «Руху першых».

У сакавіку Ахмат Кадыраў у статусе кіраўніка рэгіянальнага аддзялення «Рух першых» сустрэўся ў Крамлі з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным, а потым правёў афіцыйныя сустрэчы ў Азербайджане. Эксперты тады палічылі, што на фоне размоваў аб хваробе Рамзана Кадырава яго старэйшага сына рыхтуюць да палітычнай карʼеры.

Увесну Ахмат і Адам Кадыравы атрымалі нагрудныя знакі «За адзнаку ў барацьбе з тэрарызмам». У Грозным растлумачылі гэта тым, што яны зʼяўляюцца «патрыётамі радзімы» і «пільнуюцца запаветаў свайго дзядулі».

У лістападзе сыны кіраўніка Чачні Ахмат, Элі і Адам атрымалі новыя ўзнагароды — старшыня рэспубліканскага парламента Магамед Даудаў уручыў ім ордэны «Даймехкан Сій», што ў перакладзе з чачэнскай азначае «гонар нацыі». Гэты ордэн — найвышэйшая ўзнагарода парламента Чачні.

15-гадовы Адам Кадыраў летам збіў у СІЗА Грознага арыштаванага за спаленне Карана Мікіту Жураўля. Пасля гэтага сыну кіраўніка Чачні ўручылі ўжо шэсць узнагарод розных расійскіх рэспублік. Акрамя гэтага, нядаўна Адам Кадыраў афіцыйна ўзначаліў аддзел гарантавання бяспекі свайго бацькі.

Чытайце таксама:

«Гонар Айчыны». Трох сыноў Рамзана Кадырава ўзнагародзілі найвышэйшым ордэнам парламента рэгіёна

15-гадоваму сыну Кадырава ўручылі ордэн ад Карачаева-Чаркесіі. Учора ён атрымаў прэстыжную ўзнагароду Татарстана

15-гадовы сын Рамзана Кадырава стаў Героем Чачні

Клас
1
Панылы сорам
11
Ха-ха
11
Ого
0
Сумна
4
Абуральна
4