Муж Вольгі Бондаравай і Андрэй Павук Муж Ольги Бондаровой и Андрей Паук. Husband of Olga Bondarova and Andrey Pavuk

Скрын відэа belsat_life / YouTube

«Жыццё ў яе такое»

Андрэй Павук пад выглядам міліцыянера паспрабаваў угаварыць мужа Вольгі Бондаравай Аляксандра ўгаманіць сваю жонку. Размову ён апублікаваў у «Шухер-шоу» на «Белсаце».

«Скажы ёй, што моцна ініцыятыву праяўляе. Ужо надакучыла», — папрасіў блогер і атрымаў прапанову пазваніць самому наўпрост Бондаравай.

«Я ёй званіў. Яна не хоча слухаць. Ты ёй перадай. Як мужык ты ёй прыгразі», — настойвае блогер.

«Сам вазьмі і паспрабуй», — з ухмылкай у голасе адказаў муж і рассмяяўся.

«Чаго ёй не жывецца ціха?» — распытваў Павук.

«Чалавек такі. Жыццё ў яе такое. <…> Характар у яе такі», — адказаў Аляксандр. А раней жонка не актыўнічала, бо дачку расціла.

У далейшай размове Павук прапанаваў мужу «трохі прыкласці руку», каб утаймаваць Бондараву. Мужу такая прапанова не спадабалася.

«Я кахаю сваю жонку. Я не буду яе біць», — запэўніў ён.

А пасля сказаў Павуку, які перайшоў на беларускую, што не разумее яго мовы.

«Гэта ў нас цяпер праблема краіны»

Пазней Андрэй Павук вырашыў абмеркаваць Бондараву з гомельскім дальнабойшчыкам і правакатарам Яўгенам Катляровым (той нядаўна разыгрываў актывістку, а тая вырашыла, што ён украінец, і стала патрабаваць адказаць, чый Крым).

«Табе падабаюцца яе ініцыятывы?» — спытаў Павук.

«Мне ўвогуле ніякія ініцыятывы не падабаюцца. Я тут сам пад артыкулам хаджу. Таму сказаць, што я поўнасцю свабодны, гэта нічога не сказаць», — стаў жаліцца Катляроў.

«На мяне было сем заяваў у суд ад міліцыі. Я сем заяваў за лета адстраляў. І ўсе выйграў, зразумела».

Што праўда, а што не ў словах гомельскага правакатара, складана сказаць. Але праблемы з міліцыяй у яго насамрэч былі. «Флагшток» расказваў, як у маі Катляроў прыехаў на месца ДТЗ у Гомельскім раёне, а міліцыя і пацярпелыя ў ДТЗ прынялі яго за віноўніка аварыі. Катляроў распырскваў слезацечны газ і быў затрыманы міліцыяй.

Пасля яму сталі прыходзіць позвы з РАУС і суда па іншых справах. Было вядома пра тры адміністрацыйныя пратаколы — за прычыненне шкоды, ухіленне ад яўкі ў орган, які вядзе адміністрацыйны або крымінальны працэс, і дробнае хуліганства (арт.19.1 КаАП РБ) за ўжыванне нецэнзурнай лексікі ў адным з відэа на ютуб-канале.

На пытанне, чым Катляроў можа не падабацца міліцыі, калі ён свой, патрыёт, Павук пачуў у адказ: «З чаго ты ўзяў, што патрыёт — гэта свой? Не, дарагі. Патрыёт — гэта не свой. Патрыёт гэта, можа быць, чалавек розных поглядаў. Можа быць, ён сатаніст. Чаму ён не можа быць сатаністам, баптыстам ці камуністам?»

Бондараву правакатар назваў «праблемай краіны».

«Вось тут праблема ў чым? Вы ўсе, змагары, зʼехалі. А гедыміны нашы (так ён назваў радыкальных лукашыстаў і «рускамірцаў». — НН) засталіся. А іх не выгнаць. Яны чапляюцца пальцамі, кіпцюрамі. Яны хочуць зʼехаць. Калі б яны за вамі зʼехалі, была б увогуле выдатная краіна».

Чытайце яшчэ:

Упаўнаважаны па справах рэлігій запярэчыў Бондаравай

«Чый Крым, кажы. Слабо?» Бондарава наехала на гомельскага правакатара

«Хтосьці за ёй стаіць». Чаму чыноўнікі слухаюцца Бондараву

Клас
11
Панылы сорам
33
Ха-ха
65
Ого
0
Сумна
5
Абуральна
14