Рашэнне не заводзіць справы раней прыняў суд Цэнтральнага раёна Мінска.

З-за чаго былы трэнер судзіцца з АБФФ, дакладна невядома. Крыніцы «Позірка» ў беларускіх футбольных колах выказалі здагадку, што гаворка можа ісці аб суме матэрыяльнай кампенсацыі, якая належыць трэнеру ў выпадку датэрміновага скасавання кантракта з ініцыятывы наймальніка.

Аб адстаўцы трэнерскага штаба зборнай Беларусі на чале з 63-гадовым Кандрацьевым АБФФ аб'явіла 29 чэрвеня. У паведамленні прэс-службы арганізацыі матывы прынятага рашэння не называліся, але няцяжка здагадацца, што справа была ў кепскіх спартыўных выніках. 

Чытайце таксама:

«Беларускі футбол амаль не гляджу». Экс-трэнер нацыянальнай зборнай амаль два месяцы адпачывае ў Балгарыі

Прызначаны новы галоўны трэнер зборнай Беларусі па футболе. Папярэднім месцам яго працы была зборная Руанды

Міністр спорту стварае альтэрнатыўную федэрацыю футбола, бо не можа ўплываць на АБФФ — Трыбуна

Клас
7
Панылы сорам
1
Ха-ха
10
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
1