Фота ілюстрацыйнае

Фота ілюстрацыйнае

Гэты наземны пераход для жывёл складаецца з некалькіх элементаў:

  • ахоўны плот уздоўж дарогі даўжынёй 2,6 км;
  • два ўчасткі дарогі шырынёй па 10 м з адмысловым шурпатым пакрыццём (перад і пасля пераходу), якое заклікана ўтрымліваць капытных у межах пераходу;
  • дарожнае асвятленне з двух бакоў пераходу на адлегласці 65 м;
  • інтэлектуальная сістэма распазнавання выхаду жывёл на праезную частку

У сістэме ўсталяваныя дзве гібрыдныя відэакамеры, якія здымаюць адразу ў двух дыяпазонах — аптычным і інфрачырвоным, радар-дэтэктар і святлодыёдныя знакі «Дзікія жывёлы».

Пры з'яўленні дзікай жывёлы ў межах камеры або радара інфармацыя пра гэта перадаецца на прамысловы камп'ютар. Той з дапамогай адмысловай сістэмы «фармуе агульную наладжвальную зону дэтэкцыі жывёл», уключае святлодыёдныя знакі і дарожнае асвятленне, а калі жывёліна пакідае зону кантролю — выключае ўсё да з'яўлення наступнай.

За 360 м да пераходу ўсталявалі спецыяльны дарожны знак і з дапамогай знакаў арганізавалі паэтапнае зніжэнне хуткасці транспартных сродкаў: за 260 м да пераходу ў цёмны час сутак кіроўца абавязаны будзе знізіць хуткасць са 100 да 90 км/г, за 60 м да пераходу — з 90 да 70 км/г.

Чытайце таксама:

У Лёзненскім раёне ратавальнікі выцягнулі з балота каня. Загруз па самую шыю

Як жыве алень — суперзорка тыктока

Пад Браславам ратавальнікі выцягнулі з багны ласяня

Клас
14
Панылы сорам
4
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
2