Фота ілюстрацыйнае
42-гадовая жанчына, якую кінуў муж, пазіцыянуе сябе як варажбітка. Калі гэтая непрыемнасць у яе жыцці здарылася, лідчанка пачала скардзіцца на суперніцу ва ўсе магчымыя інстанцыі. Аднак сцвярджэнні, што тая не даглядае малалетніх дзяцей, не пацвердзіліся.
Тады апанентка абрала больш радыкальны і незвычайны спосаб. Яна зайшла ў гарадскую суполку ў адной з сацыяльных сетак, на якую падпісаныя больш за 18 тысяч чалавек, і ад імя суперніцы напісала паведамленне-аб'яву аб аказанні паслуг інтымнага характару, абяцаючы зніжкі пастаянным кліентам.
32-гадовая жанчына, даведаўшыся пра паведамленне, звярнулася ў міліцыю і дабілася, каб у дачыненні да суперніцы завялі крымінальную справу паводле арт. 188 КК («Паклёп»).
Паводле сведчанняў мясцовых жыхароў, абвінавачаная грамадзянка афіцыйна нідзе не працуе, а зарабляе, аказваючы спецыфічныя «магічныя» паслугі.
Чытайце таксама:
КДБ завёў новую маштабную справу — цяпер супраць маршрутчыкаў. Затрымалі 20 чалавек
Добрушскі дэпутат атрымаў тэрмін за гібель двух мужчын. Цяпер ён спрабуе даказаць сваю невінаватасць