Ілья Барамія. Скрыншот з відэа

Ілья Барамія. Скрыншот з відэа

«Там ужо паў-Мінска былі раз'ехаліся, то-бок там ужо проста Савецкі Саюз, і ты такі думаеш — блін, нам нядоўга цяпер да гэтага. Ну і вось ты падпісваеш дамову, перад тым як выйсці на сцэну: забароненыя спалучэнні колераў, забароненыя словы, забароненыя жэсты. Вось у цябе папера забарон. І я тады думаў — блін…», — падзяліўся ўспамінамі Барамія.

Пры гэтым песню «Дрэнны хлопчык», напісаную пра Лукашэнку, граць музыкам не забаранілі, відаць, таму, што яна на татарскай мове і яе слоў проста не разумелі.

На пытанне вядучага, чаму музыкі паехалі выступаць у Беларусь у канцы 2021 года, калі ўжо на ўсю моц ішлі рэпрэсіі, і да таго ж была неабходнасць падпісваць такія паперы, Барамія адказаў, што пра забароны проста не ведаў і не думаў, што гэтыя подпісы будуць ад яго вымагаць. Выступаў жа таму, што, маўляў, упэўнены ў сваёй аўдыторыі і гатовы выступаць для яе ўсюды, дзе для гэтага будзе хоць якая магчымасць.

«АІГЕЛ» — расійскі электронны хіп-хоп-дуэт, які выконвае песні на расейскай і татарскай мовах. Яго ўдзельнікі — Ілья Барамія з Санкт-Пецярбурга і Айгель Гайсіна з Наберажных Чалноў.

Чытайце таксама:

«Усё ідзе згодна з планам Далеса». Расійская спявачка Віка Цыганова з мужам прыйшлі да Дудзя і выклалі свае тэорыі

Кацярына Шульман мяркуе, што Расію чакаюць новыя мяцяжы

«Ты рэальна лічыш, што Пуцін зварʼяцеў?» Інтэрвʼю Дудзя з Кучэрам парвала інтэрнэт

Клас
4
Панылы сорам
9
Ха-ха
1
Ого
3
Сумна
2
Абуральна
12