Загадка высокай цаны прадукту тлумачыцца дадатковымі інгрэдыентамі, якія ўваходзяць у яго склад. Там пазначаныя і 0,03% шафрану (а ён заўсёды касмічна дарагі), і шампанскае (пра яго вытворца канкрэтыкі не дае, толькі што ў складзе 3%).

У астатнім — нічога незвычайнага: мука з цвёрдых сартоў пшаніцы і яйкі 20% мінімум, але яшчэ ў кампанію да іх патрапілі нейкія сакрэтныя араматызатары.

Гэтую пасту робіць сямейны бізнэс Inaudi, якому амаль 100 гадоў. За гэтую багатую каробку прапануюць заплаціць 49,99 рубля (кілаграм будзе каштаваць амаль 200 рублёў).

На 10 рублёў танней каштуе паста гэтага самага вытворцы з чырвоным віном.

Чытайце таксама:

Што такое «сіндром смажанага рысу»

Ірландзец тэсціруе беларускія сталоўкі. Вось якой з іх прапаноўвае даць мішленаўскую зорку 

Локшына ўдон з грыбамі і курыцай. Рэцэпт простага, але і арыгінальнага гарачага

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
5
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
0