Паўночнае ззянне на поўдні Беларусі 5 лістапада. Фота: «Флагшток»

Паўночнае ззянне на поўдні Беларусі 5 лістапада. Фота: «Флагшток»

Выданне Forbes са спасылкай на касмічнае агенцтва NASA і сэрвіс адсочвання сітуацыі на Сонцы SpaceWeather.com паведамляе, што 30 лістапада — 1 снежня на Зямлю абрынецца велізарны сонечны ўсплёск класа X (адзін з самых магутных класаў), які складаецца з трох асобных вялікіх сонечных выкідаў.

Планета можа сутыкнуцца з перабоямі працы спадарожнікаў, электрасетак, інтэрнэту, а таксама радыё і мабільнай сувязі. Метэазалежныя людзі могуць адчуць пагаршэнне свайго стану здароўя.

Эксперты адзначаюць, што гэтым разам геамагнітная бура на планеце будзе класа G4, што адпавядае 6-7 балам па 10-бальнай шкале. Зафіксаваная моц сонечнага ўсплёску — M9.82 (што адносіць яго да класа X).

Forbes са спасылкай на навукоўцаў таксама дадае, што па ўсёй Зямлі можа назірацца «моцнае паўночнае ззянне».

«Улічваючы моц сонечнай буры, паўночнае ззянне адбудзецца пераважна ў сярэдніх шыротах планеты», —сказала супрацоўніца сэрвісу адсочвання сітуацыі на Сонцы SpaceWeather.com, доктар Таміта Скоў.

Гэта значыць, што паўночнае ззянне, якое бачылі беларусы на поўдні краіны 5 лістапада, можа паўтарыцца ізноў. 

На карысць гэтай магчымасці гаворыць яшчэ і тое, што, паводле расійскага агенцтва «РІА Новості», над Масквой 30 лістапада — 1 снежня можна будзе таксама назіраць паўночнае ззянне.

Чытайце таксама:

«Засыпае нас снег, засыпае». У Мінску мяце завіруха ФОТАРЭПАРТАЖ

«Камень-бумеранг». Упершыню на нашай планеце быў знойдзены метэарыт зямнога паходжання

На Сонцы адбылася адна з самых магутных успышак за 20 гадоў. У некалькіх рэгіёнах планеты знікла радыёсувязь

Клас
9
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
11
Сумна
4
Абуральна
2