Фота: minpriroda.gov.by

Фота: minpriroda.gov.by

Пара беларускіх зуброў з Нацыянальнага парку «Белавежская пушча» дастаўлена ў Кітай, паведамляе Міністэрства прыродных рэсурсаў Беларусі.

Падчас афіцыйнага візіту ў Кітай у пачатку года Аляксандр Лукашэнка ў якасці падарунка перадаў сертыфікат на двух зуброў.

У пятніцу зубры дастаўленыя ў Кітай і перададзеныя ў пекінскі заапарк Цынчуань.

У верасні было заключана пагадненне аб ахове еўрапейскага зубра. На падставе гэтага дакумента кітайскі бок абавязваецца правільна ўтрымліваць самца і самку зубра ў паўсвабодных умовах, а таксама забяспечыць догляд за жывёламі, які адпавядае ўсім ветэрынарным патрабаванням. За імі будуць назіраць, кантраляваць вагу, прыплод і паведамляць пра гэта беларускаму боку.

Цяпер у Беларусі налічваецца 11 мікрапапуляцый зубра, агульная колькасць усёй беларускай папуляцыі гэтых жывёл за апошнія 30 гадоў павялічылася ў сем разоў. Цяпер у Беларусі жыве 2616 зуброў.

Зубр занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі, але на яго дазволена паляванне. Каштуе паляўнічы тур ад пяці тысяч еўра.

Чытайце таксама:

З Белавежскай пушчы выйшлі амаль усе зубры. Куды і навошта?

У Белавежскай пушчы падлічылі ўсіх зуброў

У Літве зуброў вырашылі пасяліць каля мяжы з Беларуссю

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?