Крыніцы сведчаць пра напружаныя адносіны паміж Вярхоўным галоўнакамандуючым Уладзімірам Зяленскім і галоўнакамандуючым Валерыем Залужным. Фота: офіс прэзідэнта Украіны

Крыніцы сведчаць пра напружаныя адносіны паміж Вярхоўным галоўнакамандуючым Уладзімірам Зяленскім і галоўнакамандуючым Валерыем Залужным. Фота: офіс прэзідэнта Украіны

Паводле крыніц «Украінскай праўды», Вярхоўны галоўнакамандуючы Уладзімір Зяленскі мае кантакты з некаторымі камандуючымі УСУ ў абыход галоўнакамандуючага Валерыя Залужнага, што перашкаджае Залужнаму камандаваць усім войскам. 

«Разумееце, часам ёсць уражанне, што Зяленскі мае два віды УСУ: «добрыя», якія ўзначальвае камандуючы Сухапутнымі войскамі Аляксандр Сырскі і іншыя фаварыты, і «дрэнныя», якія падпарадкоўваюцца Залужнаму. Гэта вельмі дэматывуе галоўнакамандуючага і галоўнае — замінае камандаваць усім войскам», — сказала крыніца з блізкага атачэння Залужнага. 

Паводле крыніц УП, прамы кантакт з камандуючымі паскарае працу для прэзідэнта Украіны, але дэстабілізуе працу галоўнакамандуючага УСУ, які даведваецца частку інфармацыі ад сваіх фармальных падначаленых хіба што на стаўках, калі даведваецца наогул.

Больш за ўсё градус напружання паміж прэзідэнтам і галоўнакамандуючым УСУ падняўся пасля пачатку контрнаступлення на поўдні. Офіс прэзідэнта Украіны рэгулярна заказвае сацыялогію па палітычных настроях украінцаў, і паказчыкі Залужнага стабільна растуць.

УП мела магчымасць азнаёміцца ​​з данымі даследавання, праведзенага, але не апублікаванага групай «Рэйтынг». І галоўны графік сведчыць, што другі тур Зяленскі можа не выйграць.

29 лістапада выданне The Economist напісала, што паралельна са змрочнай рэальнасцю акопнай вайны становіцца ўсё больш напружаным «палітычнае поле бітвы» у Кіеве, прэзідэнт Уладзімір Зяленскі бачыць канкурэнта ў галоўнакамандуючым УСУ Валерыі Залужным, а палітычная грызня шкодзіць Украіне.

Чытайце таксама: 

«Нам трэба рыхтавацца да дрэнных навін» — Генеральны сакратар НАТА

Вайна ва Украіне будзе бясконцай? Вось што мяркуе эксперт

Данілаў: Украіна мае шалёныя поспехі на Крымскім напрамку

Зяленскі не лічыць сітуацыю на фронце патавай, перамоў і саступак Расіі не будзе

Клас
3
Панылы сорам
41
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
9
Абуральна
11