Фота: прэс-служба Ціханоўскай

Фота: прэс-служба Ціханоўскай

«Стратэгічны дыялог выводзіць нашае партнёрства з ЗША на новы ўзровень. Мы чакаем, што ў выніку гэтай сустрэчы з’явіцца ясная стратэгія і дарожная карта, а таксама канкрэтныя праекты, якія дапамогуць вярнуць Беларусь да дэмакратыі, вызваліць палітвязняў, захаваць незалежнасць Беларусі

Мы чакаем ад ЗША яснай камунікацыі, што Беларусь не аддадуць як суцяшальны прыз для Пуціна, што Беларусь зможа разлічваць на падтрымку для аднаўлення эканомікі, што Беларусь зможа атрымаць еўрапейскую перспектыву», — адзначыла Ціханоўская перад пачаткам мерапрыемства. 

«Я спадзяюся, што ў выніку стратэгічнага дыялогу ЗША прызначаць спецыяльнага прадстаўніка для Беларусі, будзе абноўлены Акт аб дэмакратыі ў Беларусі, мы пачнем актыўнае супрацоўніцтва з тэхналагічнымі кампаніямі, будуць закрытыя шчыліны ў санкцыях і рэжым Лукашэнкі будзе прыцягнуты да адказнасці», — выказала яна пажаданні ад стратэгічнага дыялогу.

У рамках стратэгічнага дыялогу прайшлі тры панэльныя дыскусіі: «Суверэнная, стабільная, дэмакратычная Беларусь», «Правы чалавека і палітычныя зняволеныя», «Механізмы падсправаздачнасці».

Адкрывала мерапрыемства намесніца кіраўніка Дзярждэпартамента ЗША Вікторыя Нуланд. У якасці спікераў з боку ўрада ЗША ў гэтых мерапрыемствах удзельнічалі сярод іншых высокапастаўленыя чыноўнікі з Дзярждэпартамента ЗША і Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці.

Святлана Ціханоўская з Вікторыяй Нуланд

Святлана Ціханоўская з Вікторыяй Нуланд

Таксама ў амбасадзе Канады ў Вашынгтоне адбылася дыскусія з удзелам Святланы Ціханоўскай і Лары Дайманда, вядомага амерыканскага палітолага і спецыяліста ў пытаннях вывучэння дэмакратыі. Удзел у ёй бралі палітыкі, эксперты і чыноўнікі ЗША, усяго больш за 200 чалавек.

Падчас гэтай дыскусіі Ціханоўская расказала пра прычыны захавання дыктатуры ў Беларусі, падзеі 2020 года, а таксама пра захады, якія міжнародная супольнасць можа зрабіць, каб падтрымаць беларусаў.

Акрамя гэтага, у Вашынгтоне Святлана Ціханоўская атрымала прэмію імя Джорджа Буша і Маргарэт Тэтчэр «За свабоду», якую ўручаюць за асаблівы ўнёсак у прасоўванне каштоўнасцяў дэмакратыі і правоў чалавека.

Таксама гэтую прэмію прысудзілі лідарам дзвюх беларускіх палітычных партый — Рыгору Кастусёву (БНФ) і Мікалаю Казлову (АГП), якія зараз знаходзяцца ў зняволенні.

Святлана Ціханоўская прысвяціла атрыманую прэмію беларускім палітвязням. 

Асноўнымі тэмамі дыскусій другога дня стратэгічнага дыялогу маюць стаць дапамога прыватнаму сектару і беларускаму бізнэсу, а таксама падтрымка незалежных СМІ ды барацьба з дэзынфармацыяй.

Чытайце таксама:

Прэміяй Буша — Тэтчэр узнагародзілі двух беларускіх палітвязняў і Ціханоўскую

Ціханоўская выступіла ў Ельскім універсітэце

ЗША працягнулі санкцыі супраць «Белавія»

Клас
23
Панылы сорам
1
Ха-ха
6
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
3