Выбар салодкіх мандарынаў не лёгкая задача. На рынку іх можна пакаштаваць, а вось у супермаркеце ніхто такое не прапануе. Калі вы не змаглі правільна выбраць мандарыны, і на выгляд прыгожыя і апетытныя плады на смак аказаліся кіслымі, выправіць становішча дапаможа правераны спосаб. І цукар тут ні пры чым.

Кіслыя мандарыны стануць нашмат смачнейшыя, калі іх пакласці ў ваду тэмпературай каля 40 градусаў на 10 хвілін. Пасля гэтага ваду трэба замяніць на халодную.

Купанне пры зменнай тэмпературы дазволіць інактывізаваць лімонную кіслату, якая назапасілася ў мандарынах. У выніку апрацаваная такім чынам садавіна стане больш салодкай.

Ёсць яшчэ адзін спосаб зрабіць мандарыны салодкімі. Для гэтага трэба папярэдне памытыя і абсушаныя мандарыны змясціць у мікрахвалёўку на 30 секунд пры максімальнай магутнасці. Таксама не забудзьцеся зрабіць на лупіне кожнага па некалькі надрэзаў.

Шмат мандарынаў у мікрахвалёўку змяшчаць не трэба, дастаткова трох. Пасля такой апрацоўкі дайце пладам астыць і можаце адчуць розніцу на смак.

Чытайце яшчэ:

Як адрозніць салодкія мандарыны ад кіслых?

Самы навагодні «вітамін». Усё, што вы не ведалі пра мандарыны

Хочаце лёгка і танна пачысціць мікрахвалёўку? Вось некалькі спосабаў

Клас
17
Панылы сорам
5
Ха-ха
0
Ого
11
Сумна
6
Абуральна
1