Фота: «Наша Ніва»

Фота: «Наша Ніва»

У суботу на большай частцы тэрыторыі краіны пройдзе снег, мокры снег, які раніцай і днём будзе пераходзіць у дождж. На дарогах галалёдзіца.

Ноччу -3..-9°С, на паўднёвым захадзе Беларусі -2..+1°С; днём тэмпература складзе ад -5°С на ўсходзе да +4°С на захадзе краіны. У Мінску чакаецца 0..+2°С.

У нядзелю мокры снег будзе пераходзіць у дождж. На дарогах галалёдзіца. Ноччу будзе ад -5°С на ўсходзе да +3°С на захадзе краіны, максімальная тэмпература днём 0..+7°С. У Мінску +3..+4°С.

У панядзелак — дождж, ноччу на паўночным усходзе з мокрым снегам. На дарогах галалёдзіца.

Ноччу -1..+6°С, максімальная тэмпература днём +1..+8°С. У Мінску +4°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0