Мабільная праграма BY Guide прызначана для экалагічных падарожжаў па Беларусі. У ёй сабраны спіс маршрутаў з апісаннем і фатаграфіямі славутасцяў, якія можна ўбачыць па дарозе. Усталяваны і GPS-трэкер, які дапаможа падарожнікам арыентавацца на мясцовасці.

У праграмы ўжо больш за 7 тыс. карыстальнікаў. Зараз у ёй даступна 85 эколага-турыстычных маршрутаў, запланавана да размяшчэння яшчэ больш за 300 экасцежак і веламаршрутаў па ўсіх рэгіёнах краіны. Дарэчы, кожны новы маршрут у сэрвіс дадаюць толькі пасля таго, як каманда стартапа сама пратэстуе турыстычны аб'ект.

Асаблівасці сэрвісу — навігацыя без доступу ў інтэрнэт і падзел маршрутаў па відах для розных катэгорый падарожнікаў, напрыклад, людзей з парушэннем зроку ці сем'яў з дзецьмі і жывёламі.

Цяпер у планах у BY Guide — стварыць версію для iOS, а таксама запусціць аўдыягіды да розных славутасцяў.

Чытайце таксама:

У Мінску ставяць кантэйнеры для збору ўпакоўкі ад чыпсаў і сухарыкаў. Як гэта працуе і што потым зробяць з гэтым смеццем?

Эколагі звярнуліся да Папы Францішка з незвычайнай прапановай

Па Гродне з аўдыягідам. Валанцёры распрацоўваюць праграму, каб расказаць пра свой горад

Клас
10
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0